СК: Затрыманы за забойства 21-гадовай дзяўчыны распавёў пра злачынства. 21.by

СК: Затрыманы за забойства 21-гадовай дзяўчыны распавёў пра злачынства

09.10.2017 15:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне забойства 21-гадовай ураджэнкі Гомельшчыны, якое адбылося ўвечары 5 кастрычніка.

Як распавядалася раней, цела дзяўчыны выявіў на вуліцы Васняцова кіроўца таксі. Ён пабачыў, як невядомы чалавек цягне цела дзяўчыны і паспрабаваў спыніць яго. Той кінуў цела і ўцёк. Дзяўчына ўжо не падавала прыкметаў жыцця.

На працягу некалькіх гадзін праваахоўнікі выявілі і затрымалі падазраванага — 21-гадовы знаёмы загінулай дзяўчыны.

Паводле інфармацыі следства, трагедыя разыгралася ў прыватным доме на праездзе Весніна ў Мінску. Гэта каля 100 метраў ад месца выяўлення цела дзяўчыны. Падазроны распавёў, што ён пасварыўся з дзяўчынай на глебе асабістых узаемаадносін. Падчас канфлікту хлопец схапіў дзяўчыну за шыю і нейкі час утрымліваў. Зразумеўшы, што ўчыніў забойства, ён паспрабаваў схаваць сляды злачынства і пазбавіцца ад цела. Менавіта гэта і пабачыў таксовец.

Судэксперты праводзяць даследаванні па справе, у тым ліку судова-медыцынскую і комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызы. Папярэдне вызначана, што смерць дзяўчыны наступіла ад задушэння.

Праваахоўнікі дапыталі сваякоў загінулай і іншых сведкаў па справе. Падазронага ўзялі пад варту. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне забойства 21-гадовай ураджэнкі Гомельшчыны, якое адбылося ўвечары 5 кастрычніка. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика