У Ельскім раёне знайшлі пенсіянера, які знік амаль тры месяцы таму. 21.by

У Ельскім раёне знайшлі пенсіянера, які знік амаль тры месяцы таму

12.10.2017 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Ельскім раёне парваахоўнікі і валанцёры знайшлі 60-гадовага мужчыну, які пайшоў з дому 20 ліпеня і знік. Падрабязнасці гэтага інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Мужчыну знайшлі ў лесе 11 кастрычніка. 

Паведамляецца, што 8 жніўня ў міліцыю звярнулася сястра мужчыны. Яна распавяла, што 20 ліпеня яе брат пайшоў у лес і не вярнуўся. Мужчына і раней сыходзіў надоўга з дому, але заўжды вяртаўся.

Па факце знікнення міліцыя нты пачалі крымінальную справу. 2-3 кастрычніка мясцовыя жыхары распавялі, што бачылі ў лесе мужчыну: ён нечакана з'яўляўся, не рэагаваў на воклічы людзей і гэтаксама раптоўна знікаў.

"Супаставіўшы ўсе факты, праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што гэта шуканы пенсіянер. Быў вызначаны квадрат пошуку. Сумесна з валанцёрамі 11 кастрычніка мужчына быў знойдзены. Пэўнага месца начлегу ў яго не было, спаў дзе выпадала. Харчаваўся падножным кормам. Пры сабе ў мужчыны была металічная конаўка, у якой ён, верагодна, варыў сабе ежу", — кажа Віталь Прыстромаў.

Пенсіянера даставілі дадому. Яго жыццю нічога не пагражае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Ельскім раёне парваахоўнікі і валанцёры знайшлі 60-гадовага мужчыну, які пайшоў з дому 20 ліпеня і знік. Падрабязнасці гэтага інцыдэнту агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика