17-гадовая дзяўчына загінула ў аўтааварыі пад Івацэвічамі
22.10.2017 12:00
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ 17-гадовая дзяўчына стала ахвярай страшнай аўтааварыі, якая адбылася раніцай 21 кастрычніка. Здарэнне адбылося пад Івацэвічамі, на аўтадарозе “Целяханы-Выганошчы”. Як прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 25-гадовы кіроўца “Мерседэса” не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі ў правы бок. Яго вынесла ў кювет, дзе машына сутыкнулася з прыдарожным дрэвам. Дзяўчына-пасажырка загінула на месцы. Яшчэ аднаго пацярпелага, 26-гадовага брата загінулай, даставілі ў лякарню з цяжкімі траўмамі. Моцна траўмаваны і сам кіроўца. Усе ўдзельнікі здарэння не былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі. Мяркуецца, што кіроўца быў п’яны. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ 17-гадовая дзяўчына стала ахвярай страшнай аўтааварыі, якая адбылася раніцай 21 кастрычніка. Здарэнне адбылося пад Івацэвічамі, на аўтадарозе... |
|