У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую жанчыну
22.10.2017 15:02
—
Разное
|
Фота: МНС У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую пенсіянерку. Увечары 21 кастрычніка ў МНС паступіла паведамленне, што ў калодзеж на тэрыторыі прыватнага дома па вуліцы Магістральнай правалілася жанчына. Глыбіня збудавання складае каля 4 метраў. Выратавальнікі дасталі пацярпелую пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі, пасля чаго жанчыну адвезлі ў лякарню з агульным пераахаладжэннем. Пенсіянерка з’яўляецца інвалідам першай групы. Яна сказала, што правалілася ў калодзеж па неасцярожнасці і стала клікаць на дапамогу. Яе пачуў муж і выклікаў выратавальнікаў, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую пенсіянерку. Увечары 21 кастрычніка ў МНС паступіла паведамленне, што ў калодзеж на... |
|