У Расіі затрымалі беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве
23.10.2017 21:26
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Расіі затрымалі 26-гадовага беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве. У горадзе Дзеснагорску ў Смаленскай вобласці кіроўца парушыў хуткасны рэжым, аўтамабіль спынілі праваахоўнікі, якія і высветлілі, што парушальнік са снежня 2015 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Як паведамляе МУС Расіі, раней мужчына жыў у Віцебскай вобласці, уваходзіў у давер да знаёмых і пазычаў у іх грошы. Гаварыў ім, што збіраецца стварыць фірму. Аднак бізнес ён не распачаў, проста знік. Сцвярджаецца, што малады чалавек завалодаў больш чым 8 мільёнамі рублёў. У Расіі ён жыў у Раслаўлі. Пра затрыманне ўжо паведамілі беларускім праваахоўнікам. Чакаецца, што беларуса перададуць ім для правядзення следства на радзіме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Расіі затрымалі 26-гадовага беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве. У горадзе Дзеснагорску ў Смаленскай вобласці... |
|