На рахунках затрыманага за "адкаты" чыноўніка з Дзяржстандарта знайшлі $60 тысяч. 21.by

На рахунках затрыманага за "адкаты" чыноўніка з Дзяржстандарта знайшлі $60 тысяч

26.10.2017 19:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот з відэа МУС.

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Дзяржстандарта. За "адкаты" чыноўнік цягам двух гадоў "вырашаў пытанні", якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

Міліцыянты "распрацоўвалі" высокапастаўленага дзяржслужачага цягам некалькіх гадоў. Аперацыю па выкрыцці хабарніка праводзілі ў некалькі этапаў. Спярша ў Мінскім раёне пры атрыманні хабару ў $20 тысяч затрымалі жыхара сталіцы, які раней займаў высокую пасаду ў адной з інспекцый Дзяржстандарта. Затрыманы прызнаўся, што грошы прызначаліся для перадачы кіраўніку дэпартамента Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

У выніку чыноўнік і яго "памочнік" былі затрыманыя. Аператыўнікі сцвярджаюць, што са жніўня 2013 года па студзень 2015 года гэтая службовая асоба атрымала ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабараў $35 тысяч і 30 мільёнаў недамінаваных рублёў.

Не грэбаваў чыноўнікі і дарагімі падарункамі. Камерсанты "дзякавалі" яму за выдачу дазволаў на будаўніча-мантажныя працы і безумоўнае вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа МУС. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі кіраўніка аднаго з дэпартаментаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика