У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежу загінуў прадпрымальнік
09.11.2017 09:52
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: 112.by У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежу пітной вады загінуў індывідуальны прадпрымальнік. Адбыўся абвал грунту і мужчыну засыпала зямлёй. Як інфармуе МНС Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 8 лістапада ў вёсцы Вусава Сапоцкінскага сельсавета на падворку прыватнага дома. На месца прыязджалі ратавальнікі, якія з дапамогай спецсродкаў дасталі з калодзежу цела загінулага. Дарэчы, тры дні таму ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці ратавальнікі дапамагалі мужчыне,. Яго даставалі з глыбіні 6 метраў. З пераломам нагі пацярпелага шпіталізавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: 112.by У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежу пітной вады загінуў індывідуальны прадпрымальнік. Адбыўся абвал грунту і мужчыну... |
|