На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі. 21.by

На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі

14.11.2017 18:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: citydog.by

На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 13 лістапада. Мужчына захацеў зайсці ў метро, але яго не прапусцілі — ён быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пасажыру параілі скарыстацца наземным транспартам. Ён адрэагаваў агрэсіўна, але сышоў. Праз нейкі час мужчына вярнуўся і некалькі раз ударыў супрацоўніка службы бяспекі.

Хулігана затрымала міліцыя, у яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак”. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: citydog.by На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 13 лістапада....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика