У Гродне падлетак за ноч скраў два аўтамабілі. 21.by

У Гродне падлетак за ноч скраў два аўтамабілі

21.11.2017 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гродне падлетак скраў два аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, 15-гадовы хлопец выбіраў толькі легкавікі, вытворчасці Волжскага аўтазавода.

У першых “Жыгулях” шостай мадэлі ён не змог запусціць рухавік. Аднак праз гадзіну ў суседнім двары школьнік знайшоў ВАЗ 2105 1984 года выпуску, на якім паспеў праехаць некалькі соцень метраў і руль быў заблакаваны. Легкавік ён пакінуў пасярод дарогі і пайшоў шукаць іншы аўтамабіль. Каля 2-х гадзін ночы юнак знайшоў на іншай вуліцы ВАЗ 2106 і змог на ім праехаць таксама колькі метраў, пакуль не адбылася блакіроўка руля. У выніку легкавік наехаў на прыдарожную канструкцыю. Пасля гэтага хлопец пайшоў дахаты.

Міліцыя без праблем знайшла зламысніка — у сацсетках ён распавёў пра свае начныя прыгоды. Цяпер у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне падлетак скраў два аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика