20 хвілінаў ратавальнікі даставалі з аўто ахвяру галалёду ў Гродне
22.11.2017 15:34
—
Разное
|
Фота: newgrodno.by Сур'ёзная аўтааварыя адбылася ў Гродне на першым галалёдзе зранку 22 лістапада, піша Па словах відавочцаў, хлопец з жонкай ехалі на BMW 5 па вуліцы Курчатава ў бок вуліцы Горкага. На слізкай дарозе кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. У машыне спрацавалі падушкі бяспекі. Відавочцы кажуць, што аўто было на зімовых шынах. На месца ДТЗ прыехалі тры машыны ратавальнікаў, тры аўтамабілі ДАІ і два — хуткай дапамогі. Дзяўчына ў аварыі не пацярпела. А вось яе муж апынуўся заблакаваны ў аўтамабілі. Супрацоўнікі МНС больш за 20 хвілін даставалі яго з дапамогай спецыяльнага інструменту. Калі хлопца вызвалілі, ён быў у прытомнасці. Медыкі адразу адправілі яго ў лякарню. Жонка паехала з ім. Паведамляецца, што маладому чалавеку 26 гадоў. Ён ужо 10 гадоў працуе кіроўцам. У выніку ДТЗ малады чалавек атрымаў траўмы галавы і пазваночніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newgrodno.by Сур'ёзная аўтааварыя адбылася ў Гродне на першым галалёдзе зранку 22 лістапада, піша newgrodno.by. Па словах відавочцаў, хлопец з жонкай ехалі на BMW 5 па...
|
|