У Оршы пенсіянер забіў сабутэльніка дошкай
23.11.2017 12:52
—
Разное
|
![]() Фота: СК У Оршы 21 лістапада, пасля 8-й гадзіны раніцы, у бытоўцы на пілараме ў Оршы было знойдзенае цела 63-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Праваахоўнікі знайшлі мужчыну, з якім забіты напярэдадні выпіваў у той самай бытоўцы. Па іх звестках, паміж мужчынамі пачалася сварка. Падчас яе 62-гадовы жыхар Аршанскага раёна некалькі разоў стукнуў сабутэльніка драўлянай дошкай і ўцёк з месца злачынства. Судова-медыцынскі эксперт выявіў на целе 63-гадовага мужчыны множныя выцятыя і рэзаныя раны галавы і шыі, пашкоджанні костак чэрапа. Акрамя таго судова-хімічнае даследаванне паказала, што ў крыві загінулага было больш за 4 праміле, што адпавядае цяжкаму атручэнню алкаголем. Падазраванага мужчыну затрымалі, з ім працуюць следчыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СК У Оршы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства. 21 лістапада, пасля 8-й гадзіны раніцы, у бытоўцы на пілараме ў Оршы было знойдзенае...
|
|