На "Гомельшпалерах" адбыўся пажар, яго тушылі 15 аўтамабіляў МНС
28.11.2017 11:54
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Зранку 28 лістапада, у 8.21, гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у адміністрацыйна-бытавым корпусе філіяла "Гомельшпалеры" адкрытага акцыянернага таварыства "ЦБК-Кансалт". Узгаранне адбылося ў будынку па вуліцы Севастопальскай. Да месца здарэння былі накіраваныя 15 ратавальніцкіх машынаў, паведамляе На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі, што з акна пятага паверху пяціпавярховага будынку ідзе густы чорны дым. На момант узнікнення пажару ў корпусе знаходзілася 52 чалавекі. Яны пакінулі будынак самастойна да прыбыцця ратавальнікаў. Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Пацярпелых пры здарэнні няма. Агонь пашкодзіў 100 квадратных метраў падлогі ў актавай зале. Прычына пажару высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Зранку 28 лістапада, у 8.21, гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у адміністрацыйна-бытавым корпусе філіяла "Гомельшпалеры"... |
|