Сталкер з Беларусі загінуў у Чарнобыльскай зоне ва Украіне
28.11.2017 18:04
—
Разное
|
![]() Фота: Белсат У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў сталкер з Беларусі. 33-гадовы мужчына спрабаваў залезці на радыёлакацыйную вежу каля адселенага закрытага ваеннага аб’екта "Чарнобыль-2", але сарваўся з 15-метровай вышыні. Пра здарэнне паведаміла ў Фэйсбуку галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці. Па звестках праваахоўнікаў, два беларусы і расіянка незаконна трапілі на тэрыторыю гэтага ваеннага абʼекта. Маладыя людзі хацелі атрымаць яскравыя ўражанні і фота. Пра падзенне беларускага сталкера паведаміў яго калега, які выклікаў паліцыю. Праваахоўнікі выклікалі на месца здарэння "хуткую дапамогу", аднак медыкі толькі канстатавалі смерць. Украінская паліцыя пачала крымінальную справу за наўмыснае забойства з адзнакай пра няшчасны выпадак. Акрамя таго, на двух іншых турыстаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне рэжыму радыяцыйнай бяспекі. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з Украіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Белсат У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў сталкер з Беларусі. 33-гадовы мужчына спрабаваў залезці на радыёлакацыйную вежу каля адселенага закрытага...
|
|