У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў жыхар Жодзіна
28.11.2017 20:59
—
Разное
|
![]() Фота са старонкі Дзмітрыя Шкіндзера ў vk.com У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў 33-гадовы жыхар Жодзіна Дзмітрый Шкіндзер. Ён спрабаваў залезці на 150-метровую радыёлакацыйную вежу каля адселенага ваеннага аб’екта “Чарнобыль-2” і Па звестках украінскіх праваахоўнікаў, на тэрыторыю згаданага аб’екта незаконна трапілі двое беларусаў і расіянка. Хлопцы-экстрэмалы ў лівень, пад моцным ветрам падымаліся на вышыню, а дзяўчына заставалася на зямлі. Калі Шкіндзер упаў, яго калегі выклікалі паліцэйскіх, а тыя — “хуткую”. Медыкі канстатавалі смерць беларуса. Як інфармуе тэлеканал , цяпер вырашаецца пытанне аб перадачы цела загінулага на радзіму. У мужчыны засталася жонка і двое дзяцей. Вядома, што Дзмітрый стаў сталкерам у 2011 годзе, разам з калегамі даследаваў закінутыя аб’екты, неаднаразова бываў у Чарнобыльскай зоне. На іншых турыстаў склалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні рэжыму радыяцыйнай бяспекі. Іх аштрафуюць і дэпартуюць з Украіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі Дзмітрыя Шкіндзера ў vk.com У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў 33-гадовы жыхар Жодзіна Дзмітрый Шкіндзер. Ён спрабаваў залезці на 150-метровую... |
|