Голы памерлы мужчына знойдзены ў полі ў Светлагорскім раёне. 21.by

Голы памерлы мужчына знойдзены ў полі ў Светлагорскім раёне

30.11.2017 19:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Голага памерлага мужчыну знайшлі зранку 27 лістапада ў полі каля вёскі Высокі Полк у Светлагорскім раёне. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Паводле высноваў экспертаў, мужчына памёр ад пераахаладжэння ў ноч з 26 на 27 лістапада. Цела яго знайшоў мясцовы жыхар.

Загінулы — 68-гадовы пенсіянер, жыхар Парычаў Светлагорскага раёна. Паведамляецца, што мужчына пражываў адзін, злоўжываў спіртнымі напоямі.

Аператыўнікі агледзелі прылеглую тэрыторыю. Мяркуючы па слядах, мужчына ішоў адзін, у яго была няўпэўненая хада, ён блукаў па полі і неаднаразова падаў, удакладняе gp.by.

Па словах Габрылёва, аператыўнікі высветлілі, што напярэдадні ўвечары мужчыну бачылі ў гарадскім пасёлку п'яным. Ён ішоў уздоўж дарогі. Хаця пенсіянер слаба арыентаваўся ў прасторы, пастаянна падаў і ствараў пагрозу аўтамабілістам, міліцыю ніхто не выклікаў. 

Праверку гэтага інцыдэнту праводзіць Светлагорскі райаддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Голага памерлага мужчыну знайшлі зранку 27 лістапада ў полі каля вёскі Высокі Полк у Светлагорскім раёне. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика