Трэснуў мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. 21.by

Трэснуў мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне

07.12.2017 16:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

7 снежня ў 12.20 відавочца паведаміў супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што на трасе Р-88 Жыткавічы — Давыд-Городок — мяжа Украіны з'явілася расколіна ў канструкцыі моста праз Прыпяць. Мост у даўжыню мае каля 888 метраў, у шырыню — 10 метраў. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі праезд праз яго.

Спецыяліст праводзяць абследаванне будаўнічых канструкцый моста. Таксама на месцы знаходзяцца работнікі МНС.

Пры Жыткавіцкім райвыканкаме стварылі Камісію па надзвычайных сітуацыях. МНС разам з усімі аператарамі сотавай сувязі праз СМС апавяшчае жыхароў Жыткавіцкага, Лунінецкага, Лельчыцкага, Столінскага, Салігорскага раёнаў пра закрыццё моста.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 7 снежня ў 12.20 відавочца паведаміў супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што на трасе Р-88 Жыткавічы — Давыд-Городок — мяжа Украіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика