Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю маглі стаць канструктыўныя хібы. 21.by

Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю маглі стаць канструктыўныя хібы

09.12.2017 13:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю каля Жыткавічаў маглі стаць яго канструкцыйныя хібы. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі — старшыня Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Анатоль Калінін заявіў 9 снежня перад пачаткам пасяджэння штаба камісіі, перадае БЕЛТА.

Па словах віцэ-прэм'ера, канчатковую выснову аб прычынах здарэння павінна будзе зрабіць спецыяльная камісія Мінтранса. На падставе гэтых высноваў будзе прымацца рашэнне аб замене пашкоджанай часткі моста або пра яго поўнае абнаўленне. На сёння ў Беларусі пяць мастаў з аналагічнай канструкцыяй. Адзін з іх у раёне Бабруйска ўжо капітальна рамантаваўся, таму будзе разглядацца пытанне наконт абнаўлення іншых мастоў.

7 снежня на мосце праз Прыпяць, размешчаным на 17-м км рэспубліканскай аўтадарогі Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў) знайшлі вертыкальную прасадку ездавога палатна. Дзеля бяспекі карыстальнікаў дарогі рух транспарту праз мост быў цалкам забаронены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю каля Жыткавічаў маглі стаць яго канструкцыйныя хібы. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі — старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика