На гомельскім вакзале расіянін загінуў, скочыўшы з другога паверху
22.12.2017 22:18
—
Разное
|
Фота: rw.by На чыгуначным вакзале Гомеля загінуў грамадзянін Расіі, які саскочыў з другога паверха будынку. Падрабязнасці трагедыі агенцтву Здарэнне адбылося ўвечары. Па словах відавочцаў, мужчына нейкі час бесперапынна хадзіў па вакзале з аднаго канца ў другі. Потым ён падняўся на другі паверх, стаў на парэнчы лесвіцы і раптам зваліўся наніз. Пры падзенні ён атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр праз некалькі гадзінаў у лякарні. 42-гадовы расіянін, які меў на радзіме судзімасць, пражываў у Гомельскім раёне з мясцовай жыхаркай. Перыядычна ён выязджаў на заробкі. Жанчына распавяла, што раней ён ужываў наркотыкі, апошнім часам моцна злоўжываў алкаголем. Праверкай інцыдэнту займаецца следства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: rw.by На чыгуначным вакзале Гомеля загінуў грамадзянін Расіі, які саскочыў з другога паверха будынку. Падрабязнасці трагедыі агенцтву БЕЛТА паведаміў...
|
|