У апошні працоўны дзень года чакаюцца дажджы і парывісты вецер. 21.by

У апошні працоўны дзень года чакаюцца дажджы і парывісты вецер

28.12.2017 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 29 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па заходняй частцы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, увечары па захадзе — з мокрым снегам. Месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 метраў за секунду,  з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла, удзень будзе +3...+8 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 29 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика