У Дуброўне звольнены з працы мужчына пагражаў гранатай. 21.by

У Дуброўне звольнены з працы мужчына пагражаў гранатай

01.01.2018 19:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Дуброўне на Віцебшчыне звольнены з працы 53-гадовы мужчына пагражаў гранатай. У стане алкагольнага ап’янення ён вярнуўся дахаты, дзе адбыўся скандал — мужчыне падалося, што жонка яму не спачувае. Гаспадар пайшоў у гараж, які знаходзіцца пад домам, дастаў гранату і стаў пагражаць усё узарваць.  

Як інфармуе сайт sb.by, перапалоханая жонка звярнулася ў міліцыю. Аднак мужчына не падпускаў да сябе міліцыянераў, махаў гранатай. Са зламыснікам пачаў весці перамовы маёр, начальнік мясцовай ДАІ, які быў дзяжурным па аддзеле. Толькі пасля таго, як ён паабяцаў мужчыне ўзяць яго на працу ў Дзяржаўтаінспекцыю, той пагадзіўся выкінуць гранату. Аднак навокал былі прыватныя дамы. Таму мужчыну накіравалі агародамі да рэчкі, яго суправаджаў начальнік ДАІ. Гранату на беразе хуліган не пакінуў — кінуў у Дняпро. Цяпер боепрыпас там шукаюць вадалазы.

У адносінах жыхара Дуброўны распачалі крымінальную справу, паколькі ён пагражаў гранатай міліцыянерам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Дуброўне на Віцебшчыне звольнены з працы 53-гадовы мужчына пагражаў гранатай. У стане алкагольнага ап’янення ён вярнуўся дахаты, дзе адбыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика