Пры выбуху газу ў Баранавічах пацярпела пажылая жанчына
02.01.2018 18:22
—
Разное
|
Фота: pixabay.com 1 студзеня ў Баранавічах адбыўся выбух у адной з кватэр пяціпавярхоўкі на вуліцы Леніна, паведамляе У абласным упраўленні МНС кажуць, што ў кватэры на чацвёртым паверсе ўспыхнула газапаветраная сумесь. Прычына ўспышкі невядомая. Пры здарэнні пацярпела гаспадыня кватэры — 92-гадовая жанчына. Яе з апёкамі даставілі ў лякарню. Стан жанчыны ацэньваецца як здавальняючы. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік МНС па рэгіёне Сяргей Машноў, бачных пашкоджанняў канструкцый дома пры здарэнні няма, у пакоі выбітая шыба. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 1 студзеня ў Баранавічах адбыўся выбух у адной з кватэр пяціпавярхоўкі на вуліцы Леніна, паведамляе tut.by. У абласным упраўленні МНС кажуць, што ў...
|
|