У Талачынскім раёне пасажыр аўтобуса напаў з нажом на памочніка кіроўцы
03.01.2018 12:46
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Нажавую рану атрымаў памочнік кіроўцы рэйсавага аўтобуса Пінск-Масква. Здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне каля вёскі Старая Будаўка 1 студзеня каля 22-й гадзіны, інфармуе Аўтобус ехаў у напрамку расійскай мяжы. Каля вёскі Старая Будаўка ён прыпыніўся. Падчас стаянкі 62-гадовы пасажыр з Барысава пасварыўся з памочнікам кіроўцы (56-гадовым жыхаром Пінска) і стукнуў яго нажом. Пасля гэтага нападнік уцёк у лес. Затрымалі яго праз 40 хвілін супрацоўнікі РАУС у лесе недалёка ад месца злачынства. Пацярпелы атрымаў пранікальнае нажавое раненне брушнай поласці і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю раённай лякарні. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Нажавую рану атрымаў памочнік кіроўцы рэйсавага аўтобуса Пінск-Масква. Здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне каля вёскі Старая Будаўка 1 студзеня...
|
|