У Брагінскім раёне воўк напаў на людзей. 21.by

У Брагінскім раёне воўк напаў на людзей

04.01.2018 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: animaljournal.ru

У Брагінскім раёне воўк напаў на людзей. Першае здарэнне адбылося 2 студзеня ў 6:30 на аўтастанцыі ў цэнтры гарадскога пасёлка Камарын. Яго зафіксавалі камеры відэаназірання. Драпежнік напаў на мужчыну і ўкусіў яго за руку. Як інфармуе тэлеканал АНТ, пасля прагляду відэазапісу праваахоўнікі пераканаліся, што гэта сапраўды быў воўк.  

Праз 40 хвілін стала вядома, што воўк ходзіць каля аўтазапраўкі на ўскраіне пасёлка. Там ён напаў на раварыста і ўкусіў яго за руку. Мужчына паспрабаваў адбіцца ад драпежніка. Калі ён адбег, супрацоўніца аўтазапраўкі ўпусціла пацярпелага ў памяшканне. Воўк вярнуўся і кідаўся на дзверы, царапаў іх, а пасля сышоў.

Міліцыянеры і паляўнічыя праводзілі пошукі ваўка, але не змаглі яго знайсці. Адзначаецца, што пацярпелым мужчынам ўвялі антырабічную вакцыну.

Мясцовыя паляўнічыя не ўпэўненыя, што на людзей нападаў воўк, не выключаюць, што гэта мог быць сабака.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: animaljournal.ru У Брагінскім раёне воўк напаў на людзей. Першае здарэнне адбылося 2 студзеня ў 6:30 на аўтастанцыі ў цэнтры гарадскога пасёлка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика