У Наваполацку машыніст падпаліў экскаватар, калі разаграваў яго паходняй. 21.by

У Наваполацку машыніст падпаліў экскаватар, калі разаграваў яго паходняй

16.01.2018 19:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Наваполацку мужчына атрымаў апёкі, спрабуючы патушыць свой экскаватар. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Паведамленне пра тое, што загарэлася тэхніка, ратавальнікі атрымалі каля 11.30. На вуліцы Васілеўцы падчас земляных работ заглух экскаватар, які належыць ААТ "Будаўніча-мантажны трэст №16 г. Наваполацка". Машыніст вырашыў разагрэць паліўны фільтр самаробнай паходняй. Ад яе загарэўся экскаватар. 

Мужчына спрабаваў тушыць агонь і атрымаў пры гэтым апёкі твару, рук і ног. Яго даставілі ў лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Наваполацку мужчына атрымаў апёкі, спрабуючы патушыць свой экскаватар. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика