У ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінулі супрацоўнікі Гомельскага аблвыканкама
17.01.2018 22:54
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У дарожна-транспартным здарэнні ў Рэчыцкім раёне загінулі тры чалавекі. Удзень 17 студзеня на трасе мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын на пад’ездзе да Рэчыцы з боку Калінкавічаў сутыкнуліся грузавік МАЗ і легкавы аўтамабіль Skoda. Як інфармуе сайт , легкавік аднаўленню не падлягае. Загінулі двое мужчын (ва ўзросце 52 і 49 гадоў, адзін з іх — кіроўца) і жанчына (1969 года нараджэння). Целы загінулых з разбітай машыны даставалі супрацоўнікі МНС з дапамогай спецінструментаў. Высвятляюцца абставіны трагічнага здарэння. Сайт дадае, што загінулыя — чыноўнікі і кіроўца Гомельскага аблвыканкама. , падобнае здарэнне ў сераду адбылося ў Слонімскім раёне. У лабавым сутыкненні фуры і легкавога аўтамабіля там загінулі 2 чалавекі, яшчэ 2 атрымалі траўмы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У дарожна-транспартным здарэнні ў Рэчыцкім раёне загінулі тры чалавекі. Удзень 17 студзеня на трасе мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын на...
|
|