Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні
18.01.2018 22:54
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца снежнае покрыва і невялікі мароз. Як інфармуе Уначы і раніцай у суботу, 20 студзеня, ападкі ў выглядзе кароткачасовага снегу магчымыя практычна па ўсёй Беларусі, удзень — у Брэсцкай і Віцебскай абласцях. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 2-7 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да -5. У нядзелю, 21 студзеня, кароткачасовы снег пройдзе толькі ў асобных раёнах. Калі ўначы будзе ад -3 да -9, то ўдзень — 1-6 градусаў марозу. У пачатку наступнага тыдня крыху пахаладае. У панядзелак уначы будзе 5-11 градусаў са знакам мінус, у аўторак — ад -5 да -12 (месцамі — да -14). У дзённыя гадзіны 22 студзеня прагназуецца 1-7 марозу, 23 студзеня — ужо 3-9 градусаў са знакам мінус. Невялікія ападкі магчымыя толькі месцамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца снежнае покрыва і невялікі мароз. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, у пятніцу, 19 студзеня, у начныя...
|
|