У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар. 21.by

У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар

22.01.2018 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар. Здарэнне адбылося 22 студзеня пасля 8-й гадзіны раніцы на аўтадарозе “Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна” каля аграгарадка Малая Бераставіца. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, пенсіянер ехаў на трактары і ўзнікла патрэба правесці рамонт. Ён спыніў транспартны сродак на ўскраіне праезнай часткі і выпраўляў няспраўнасць.

У гэты момант кіроўца “Газелі”, якая рухалася ў бок Гродна, падчас сустрэчнага раз’езду з грузавіком не заўважыў трактара. Адбылося сутыкненне. Пенсіянер атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр у бальніцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар. Здарэнне адбылося 22 студзеня пасля 8-й гадзіны раніцы на аўтадарозе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика