У сераду ў Беларусі будзе да +1, але парывісты вецер. 21.by

У сераду ў Беларусі будзе да +1, але парывісты вецер

23.01.2018 15:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 24 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу будзе пераважна без ападкаў. Удзень па паўночным захадзе краіны пройдзе снег, у заходніх раёнах Брэстчыны і Гродзеншчыны прагназуюцца мокры снег і дождж.

Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман, шэрань. Удзень месцамі па паўночным захадзе магчымы галалёд. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, удзень чакаюцца парывы ​​да 14 м.

Уначы слупок тэрмометра пакажа -9...-15 градусаў, па ўсходняй палове краіны пры праясненнях будзе 16-18 ніджэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць 1-7 градусаў марозу, па захадзе краіны будзе ад нуля да 1 градуса цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 24 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика