Пантонную пераправу праз Прыпяць зноў закрылі — мароз. 21.by

Пантонную пераправу праз Прыпяць зноў закрылі — мароз

04.02.2018 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пантонную пераправу праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне зноў закрылі. Прычынай гэтага стаў мароз, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Гомельскай вобласці. Рух транспарту часова перакрыты праз пагаршэнне ўмоваў надвор’я — на рацэ ўтвараецца ледзяное покрыва.

Людзей пакуль перапраўляюць на пароме, а транспарт пускаюць у аб’езд, праз Мазыр і Пінск.

Часовы пантонны мост быў наведзены ў пачатку снежня пасля таго, як на стацыянарным аўтамабільным мосце выявілі глыбокую расколіну. 14 студзеня пантонная пераправа была пашкоджаная праз рэзкую змену ўмоваў надвор’я. 31 студзеня мост аднавілі, а цяпер закрываюць зноў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пантонную пераправу праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне зноў закрылі. Прычынай гэтага стаў мароз, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Гомельскай вобласці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика