Да 18 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ўначы 6 лютага. 21.by

Да 18 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ўначы 6 лютага

05.02.2018 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 6 да 12 градусаў марозу, пры праясненнях ён апусціцца да 13-18 градусаў ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 4-10 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — 1-3 са знакам "мінус".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика