Два чалавекі праваліліся пад лёд у цэнтры Мінска. 21.by

Два чалавекі праваліліся пад лёд у цэнтры Мінска

06.02.2018 13:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

6 лютага каля 10-й гадзіны відавочца затэлефанаваў на нумар 101 і паведаміў ратавальнікам, што ў рацэ Свіслачы знаходзяцца два чалавекі. Здарэнне адбылося ў цэнтры горада непадалёк ад Палаца спорту, інфармуе прэс-служба МНС

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі двух мужчын за 100 метраў ад берага. Глыбіня ў тым месцы складае каля 3 метраў. Нецвярозыя мужчыны, якія хацелі перайсці раку, не маглі самастойна выбрацца на бераг. 

У 10.12 ратавальнікі разам з работнікамі МГА "ОСВОД" ратавальнай станцыі "Камсамольскае возера" выцягнулі мужчын з дапамогай ратавальнай вяроўкі і дошкі. Выратаваных перадалі медыкам з брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Паведамляецца, што мужчын шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 6 лютага каля 10-й гадзіны відавочца затэлефанаваў на нумар 101 і паведаміў ратавальнікам, што ў рацэ Свіслачы знаходзяцца два чалавекі. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика