У Барысаве жорстка забілі 38-гадовую жанчыну
06.02.2018 16:13
—
Разное
|
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб жорсткім забойстве 38-гадовай жанчыны, паведамляе Цела жанчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі зранку 3 лютага на кухні ў яе кватэры ў Барысаве. Па падазрэнні ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, праваахоўнікі затрымалі 36-гадовага мужчыну. Афіцыйна непрацуючы мужчына некалькі месяцаў пражываў з загінулай на арандаванай кватэры. Паводле папярэдней інфармацыі, напярэдадні ноччу п'яны мужчына пасварыўся з жанчынай, моцна збіў яе, а потым стаў біць яе кухоннай сякерай, нанёсшы некалькі ранаў, ад якіх жанчына памерла. Потым мужчына выскачыў праз акно другога паверха і ўцёк з месца здарэння. На наступны дзень яго затрымалі на кватэры, якую ён знарок зняў, хаваючыся ад крымінальнага пераследу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб жорсткім забойстве 38-гадовай жанчыны, паведамляе прэс-служба...
|
|