Ратавальнікі дасталі са Свіслачы каля цырка мужчыну, які праваліўся пад лёд
09.02.2018 11:48
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Увечары 8 лютага прыкладна ў 19.30 відавочцы паведамілі на нумар 101 пра мужчыну, які праваліўся пад лёд у Мінску на рацэ Свіслач. Як паведамляе Ратавальнікі дасталі з вады мужчыну, якому на выгляд каля 30 гадоў. Ён быў у непрытомным стане. Пасля рэанімацыі была канстатаваная смерць мужчыны. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. МНС нагадвае, што бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Вызначыць трываласць лёду можна на вока: лёд блакітнага колеру трывалы, трываласць белага ў два разы меншая, а шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем лёд ненадзейны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 8 лютага прыкладна ў 19.30 відавочцы паведамілі на нумар 101 пра мужчыну, які праваліўся пад лёд у Мінску на рацэ Свіслач. Як паведамляе...
|
|