У Слуцку хлопец зламаў бетонны плот, даведаўшыся пра цяжарнасць дзяўчыны
12.02.2018 21:48
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У Слуцку малады чалавек трое сутак адседзеў у ізалятары акурат на сваё 20-годдзе. Пра падрабязнасці здарэння выданню 7 лютага тры маладыя хлопцы адпачывалі ў слуцкім рэстаране "Теремъ". Пасля закрыцця рэстарана адзін з іх зламаў на вуліцы плот — пашкодзіў чатыры бетонныя пліты. Гаспадар выклікаў міліцыю. Калі прыехалі міліцыянты, маладыя людзі хамілі і груба лаяліся, усе трое былі п'яныя. Каля плота выявілі след ад абутку 20-гадовага хлопца, якога і забралі ў міліцыю. Малады чалавек распавёў, што плот зламаў ад радасці, калі даведаўся пра цяжарнасць сваёй дзяўчыны. Ён дадаў, што два яго прыяцелі плот не ламалі, а проста стаялі побач. Хлопца пасадзілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён, дарэчы, адсвяткаваў свой 20-ы дзень нараджэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Слуцку малады чалавек трое сутак адседзеў у ізалятары акурат на сваё 20-годдзе. Пра падрабязнасці здарэння выданню kurjer.info распавёў следчы Слуцкага... |
|