У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе
15.02.2018 22:06
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.gomel.by У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе. Здарэнне адбылося ўдзень 14 лютага каля вёскі Даўгалессе. Даішнікі звярнулі ўвагу на мужчыну, які ехаў на матацыкле без моташлема. Пабачыўшы аўтамабіль ДАІ, матацыкліст з’ехаў на абочыну, а пасля паехаў па полі, дзе транспартны сродак вымушаны быў кінуць і далей пабег. Але праз 50 метраў мужчыну затрымалі. Як інфармуе гомельскай міліцыі, 39-гадовы мясцовы жыхар не меў права на кіраванне матацыклам. Да таго ж “Мінск” не быў зарэгістраваны. У адносінах вяскоўца склалі тры пратаколы, яму пагражае вялікі штраф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе. Здарэнне адбылося ўдзень 14 лютага каля вёскі Даўгалессе. Даішнікі звярнулі... |
|