Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка
17.02.2018 16:08
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 лютага каля 20.20 ля вёскі Падбярэжжа. Як прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, 32-гадовая мінчанка ехала на “Пежо 107”, не справілася з кіраваннем і выскачыла на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з БМВ Х5. Дачка кіроўцы “Пежо” была ў дзяцячай калысцы на заднім сядзенні, але дзіця не прышпілілі. Дзяўчынка загінула на месцы. Кіроўцаў абедзвюх машын даставілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 317 КК. ДАІ нагадвае, што для перавозкі дзяцей лепей выкарыстоўваць аўтакрэсла і пры гэтым дзіця абавязкова трэба прышпільваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 лютага каля 20.20 ля вёскі Падбярэжжа. Як паведамляе... |
|