Ратавальнікі ў Мінску выцягнулі з палаючай кватэры трох чалавек
19.02.2018 13:26
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Пажар у мінскім паціпавярховіку на вуліцы Кальварыйскай адбыўся ў ноч на 19 лютага, паведамляе Прыбыўшы на месцы выкліку, ратавальнікі пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў кватэры на першым паверсе. Разведка паказала, што ў калідоры трохпакаёвай кватэры загарэлася маёмасць. Праз акно па лесвіцы-палцы былі выратаваныя 52-гадовая жанчына і яе знаёмы 45-гадовы мужчына. Абое яны не пацярпелі. З вышэйшых кватэраў былі эвакуяваныя сем чалавек. Праз дзверы палаючай кватэры выратавалі 50-гадовага мужчыну: ён ляжаў у непрытомным стане ў калідоры каля ўваходных дзвярэй. Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "апёк галавы, шыі, тулава верхніх і ніжніх канечнасцяў першай-трэцяй ступеняў (20% цела), атручэнне прадуктамі гарэння". На жаль, зранку 19 студзеня мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні. Пажар быў ліквідаваны ў 3.53. Ад агню пашкоджаная маёмасць у калідоры, закураная кватэра. Прычына пажару высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Пажар у мінскім паціпавярховіку на вуліцы Кальварыйскай адбыўся ў ноч на 19 лютага, паведамляе сайт МНС. Ратавальнікам пра пах гару паведамілі ў 3.30...
|
|