У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў. 21.by

У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў

19.02.2018 19:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Delfi

У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў. У выніку яны праляжалі 16 гадзін (з 17-й гадзіны да 9-й гадзіны раніцы наступнага дня) і атрымалі пераахаладжэнне. У выніку ў адносінах кіроўцы распачалі крымінальную справу па артыкуле “пакіданне ў небяспецы”.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, пацярпелыя — родныя браты, абодва 1973 года нараджэння. Яны знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Самастойна з машыны браты выйсці не маглі, тады кіроўца іх выцягнуў з салона і паклаў на снег недалёка ад іх дома. Пераахаладжэнне, якое атрымалі мужчыны, "адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце небяспекі для жыцця".

Працягваецца следства, прызначаныя экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Delfi У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў. У выніку яны праляжалі 16 гадзін (з 17-й гадзіны да 9-й гадзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика