У Карэліцкім раёне перакуліўся Peugeot з кампаніяй маладых людзей, ёсць загінулы
19.02.2018 22:32
—
Разное
|
![]() Фота: gaigrodno.by У Карэліцкім раёне перакуліўся Peugeot з кампаніяй маладых людзей. Здарэнне адбылося ўначы. Трое хлопцаў і дзяўчына пасля закрыцця бара на легкавіку паехалі ў Мір, каб на аўтазапраўцы набыць алкаголь. Ніхто з іх не быў прышпілены рамянём бяспекі. Як інфармуе ДАІ Гродзенскай вобласці, на прамым участку дарогі 21-гадовы кіроўца, вадзіцельскі стаж якога складаў 2,5 гады, у снегапад не саўладаў з кіраваннем. У выніку машына апынулася ў левым кювеце, дзе яна перакулілася. Кіроўца выляцеў з салона і загінуў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы. Высветлілася, што ўладальнік аўтамабіля сядзеў на пярэднім пасажырскім сядзенні. Ён, а таксама пасажырка з задняга сядзення, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by У Карэліцкім раёне перакуліўся Peugeot з кампаніяй маладых людзей. Здарэнне адбылося ўначы. Трое хлопцаў і дзяўчына пасля закрыцця бара на легкавіку... |
|