Гродзенская шасцікласніца ўчадзела і патанула ў ванне
20.02.2018 13:40
—
Разное
|
Фота: grodnonews.by Трагічнае здарэнне адбылося ў Гродне ўвечары 19 лютага. 12-гадовую дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю абласной дзіцячай клінікі з дыягназам "стан пасляклінічнай смерці, утапленне, атручэнне чадным газам", піша газета Выявілася, што школьніца мылася ў сябе дома, папярэдне ўключыўшы газавую калонку. Мяркуецца, што дзяўчынка ўчадзела, страціла прытомнасць і захлынулася. Работнікі хуткай рэанімавалі яе і ў цяжкім стане шпіталізавалі. Аднак у першай палове дня ў аўторак стала вядома, што школьніца памерла. Спецыялісты мяркуюць, што прычынай трагедыі магла стаць недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і дымаходзе газавага воданагравальніка, усталяванага ў ванным пакоі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: grodnonews.by Трагічнае здарэнне адбылося ў Гродне ўвечары 19 лютага. 12-гадовую дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю абласной дзіцячай клінікі з дыягназам "стан...
|
|