Мінскага школьніка злавілі на збыце наркотыкаў
20.02.2018 13:40
—
Разное
|
![]() Фота з архіву БЕЛТА Упраўленнем Паводле інфармацыі следства, 11-класнік адной з мінскіх школаў працаваў на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў так званым "мінёрам". Праз зашыфраваную перапіску хлопец атрымліваў каардынаты месцаў, дзе забіраў псiхатропы. Потым на арандаванай кватэры ён фасаваў іх на дробныя порцыі. Пасля гэтага хлопец рабіў "закладкі" наркотыкаў на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці. Пры ператрусе на арандаванай кватэры праваахоўнікі выявілі шалі, разнастайныя прыстасаванні для фасоўкі і рэчыва масай не менш за 50 грам. Судэксперты высветлілі, што канфіскаванае крышталічнае рэчыва цёмна-ружовага колеру змяшчае ў сваім складзе альфа-PVP — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Таксама спецыялісты даследуюць камп'ютарную тэхніку і мабільныя прылады. Пракурор даў санкцыю на тое, каб юнака ўзялі пад варту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву БЕЛТА Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на непаўналетняга мінчука. Хлопца вінавацяць у незаконным...
|
|