Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы
20.02.2018 22:48
—
Разное
|
![]() Фота: twitter.com/mc_maxim Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы. Малады чалавек знаходзіцца ў бальніцы хуткай меддапамогі. , здарэнне адбылося ў аўторак у 11.23 на станцыі “Плошча Леніна”. Падчас прыбыцця цягніка адзін з пасажыраў кінуўся пад яго з платформы. Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але ўдар быў моцны — мужчына трапіў у лабавое шкло цягніка, якое патрэскалася. Пацярпелага перадалі медыкам, а вось пасажыраў цягніка, які часткова заставаўся ў тунэлі, давялося выводзіць на платформу праз міжвагонныя дзверы. Затрымка ў руху цягнікоў на першай лініі склала каля паўгадзіны. Праваахоўнікі высвятляюць матывы ўчынку маладога чалавека. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: twitter.com/mc_maxim Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы. Малады чалавек знаходзіцца ў бальніцы хуткай меддапамогі. Як... |
|