П'яны пасажыр з нажом зладзіў пярэпалах у маршрутцы "Мінск-Салігорск". 21.by

П'яны пасажыр з нажом зладзіў пярэпалах у маршрутцы "Мінск-Салігорск"

21.02.2018 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

П'яны пасажыр з нажом стаў прычынай пярэпалаху ў маршрутцы "Мінск-Салігорск". Здарэнне адбылося каля поўдня на слуцкай трасе бліз вёскі Гацук, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама

У міліцыю затэлефанавала пасажырка маршруткі і распавяла, што нецвярозы мужчына нечакана падняўся са свайго месца, пайшоў да кіроўцы і навіс над ім з нажом у руцэ. Да гэтага моманту мужчына спакойна сядзеў на сваім месцы і не прыцягваў да сябе ўвагі. 

Праз прыкладна дзесяць хвілінаў пасля тэлефанавання інспектары ДАІ спынілі маршрутку і вывелі з яе неспакойнага пасажыра, забраўшы ў яго раскладны нож. Сам пасажыр не мог патлумачыць свае паводзіны. Кіроўца распавёў, што пасажыр падышоў да яго з нажом у руцэ, спрабаваў нешта сказаць, але толькі няўцямна мармытаць. 

Выявілася, што эксцэнтрычным пасажырам быў 53-гадовы жыхар Салігорскага раёна. У маршрутку ён сеў у Мінску ўжо нападпітку, а ў дарогу ўзяў яшчэ бутэльку. Седзячы на ​​сваім месцы, ён паціху выпіваў. У нейкі момант мужчына заўважыў у вуху кіроўцы тэлефонную гарнітуру і пачуў, што той з кімсьці размаўляе. Пасажыру прыйшло на розум, што кіроўца абмяркоўвае з кімсьці план абрабавання пасажыраў. Каб прадухіліць "злачынства", ён ціхенька дастаў нож, падышоў з ім да кіроўцы і паспрабаваў сказаць яму, каб той нідзе не спыняўся і ехаў адразу ў міліцыю. Але ў самы адказны момант ён нічога не змог вымавіць — віной таму былі, мабыць, эмацыйнае напружанне і два праміле алкаголю ў крыві.

На пасажыра склалі адміністрацыйны пратакол за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах. Матэрыял праверкі накіраваны таксама для прававой ацэнкі ў Слуцкі райаддзел Следчага камітэта. Сам мужчына бліжэйшыя некалькі дзён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання Слуцкага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by П'яны пасажыр з нажом стаў прычынай пярэпалаху ў маршрутцы "Мінск-Салігорск". Здарэнне адбылося каля поўдня на слуцкай трасе бліз вёскі Гацук,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика