Гібель дзяўчыны ў Dana Moll: рэзка зрабілася блага, не змаглі рэанімаваць. 21.by

Гібель дзяўчыны ў Dana Moll: рэзка зрабілася блага, не змаглі рэанімаваць

25.02.2018 14:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

Следчыя высвятляюць абставіны смерці 28-гадовай наведніцы гандлёвага цэнтра Dana Moll у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марыну Дранькову, здарэнне адбылося 24 лютага каля 17.30.

Дзяўчына, якая прыйшла ў гандлёвы цэнтр, раптам адчула сябе блага. Яна патэлефанавала знаёмаму і паведаміла пра сваё самаадчуванне. Той выклікаў таксоўку. Кіроўца суправаджаў дзяўчыну  ў аптэку, але там яе самаадчуванне рэзка пагоршылася. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай спрабавалі рэанімаваць наведніцу, але ўратаваць дзяўчыну не змаглі.

Цяпер следчыя вывучаюць запісы з камер відэаназірання, апытваюць знаёмых загінулай і сведкаў здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў Следчыя высвятляюць абставіны смерці 28-гадовай наведніцы гандлёвага цэнтра Dana Moll у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика