У Лепелі хлопец скраў плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне. 21.by

У Лепелі хлопец скраў плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне

27.02.2018 15:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: pxhere.com

У Лепелі хлопец скраў вялікага плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне на 8 сакавіка. Здарэнне адбылося на гарадскім рынку 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, прадавец пакінула часова свой гандлёвы ралет — быў моцны мароз і яна пайшла пагрэцца ў суседняе памяшканне. Малады чалавек заўважыў, што цацкі ніхто не вартуе і забраў мядзведзя, які стаяў якраз на ўваходзе.

Жанчына хутка заўважыла знікненне цацкі і звярнулася ў міліцыю. Хлопца аператыўна затрымалі, распачатая крымінальная справа. Плюшавы мядзведзь, дарэчы, каштуе 100 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: pxhere.com У Лепелі хлопец скраў вялікага плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне на 8 сакавіка. Здарэнне адбылося на гарадскім рынку 23...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика