На жыхара Вілейшчыны пачалі крымінальную справу, бо ён памачыўся ў калодзеж
27.02.2018 21:48
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для жыхара Вілейскага раёна неабдуманы ўчынак, піша Здарэнне адбылося ў аграгарадку. Каля аднаго з дамоў сабралася нецвярозая кампанія. 26-гадовы гаспадар дома зрабіў ім заўвагу, пасля чаго кампанія сышла. Аднак 21-гадовы хлопец вярнуўся і памачыўся ў калодзеж. Гаспадар пабачыў гэта і звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі пачалі справу на непрацуючага мужчыну, які пакутуе на хранічны алкагалізм. Цяпер матэрыялы справы перададзеныя ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для жыхара Вілейскага раёна неабдуманы ўчынак, піша kraj.by. Здарэнне адбылося ў аграгарадку. Каля аднаго...
|
|