У бальніцы памерла жанчына, якая пацярпела ў аварыі легкавіка і фуры пад Лепелем
02.03.2018 13:28
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. У бальніцы памерла жанчына, якая пацярпела ў аварыі легкавіка і фуры пад Лепелем. Трагічнае здарэнне На 139-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск Geely выехала на паласу сустрэчнага руху і трапіла пад грузавік. На месцы здарэння ад атрыманых траўмаў памерла 43-гадовая жанчына, жыхарка Салігорскага раёна, якая ехала ў легкавіку ў якасці пасажыра на пярэднім сядзенні. 60-гадовая кіроўца, жыхарка Мінска, была шпіталізаваная. Праз паўтары гадзіны яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. 50-гадовы кіроўца фуры, жыхар Ліды, не пацярпеў. Па факце аварыі распачатая крымінальная справа. Артыкул — “парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб”. Прызначаны судова-медыцынскія і аўтатэхнічныя экспертызы. Праваахоўнікі шукаюць сведкаў ДТЗ, афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. У бальніцы памерла жанчына, якая пацярпела ў аварыі легкавіка і фуры пад Лепелем. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 1... |
|