Жанчына ўпала ў аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць
06.03.2018 17:34
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Гродне жанчына ўпала ў пасажырскім аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць. Высветлілася, што пры падзенні яна зламала руку. Як інфармуе ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося 5 сакавіка. У нейкі момант аўтобус затармазіў і жанчына, якая якраз устала з сядзення, паслізнулася і ўпала каля сярэдніх дзвярэй. Яна нічога не сказала кіроўцу, падняла свае рэчы і выйшла на прыпынку, дзе і страціла прытомнасць. Іншая жанчына дапамагла ёй сесці на лаўку і выклікала “хуткую”. Кіроўца, дарэчы, факт рэзкага тармажэння перад прыпынкам адмаўляе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Гродне жанчына ўпала ў пасажырскім аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць. Высветлілася, што пры падзенні яна... |
|