У Пінску затрымалі цяжарную кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю. 21.by

У Пінску затрымалі цяжарную кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю

10.03.2018 18:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з архіву

У Пінску інспектары ДАІ затрымалі цяжарную жанчыну-кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю ў крыві. Інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 9 сакавіка на вуліцы Першамайскай — увагу праваахоўнікаў прыцягнула Mazda, якая рухалася без уключаных фараў.

Кіроўца спынілася на патрабаванне інспектара і сама выйшла з машыны. Супрацоўнікі ДАІ западозрылі, што яна нецвярозая і даставілі на медыцынскі агляд, які пацвердзіў іх здагадку.

Жанчыне 34 гады, яна на 20-м тыдні цяжарнасці. Сказала, што адзначала ў клубе 8 сакавіка і вярталася адтуль на машыне. На парушальніцу склалі адміністратыўныя пратаколы, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з архіву У Пінску інспектары ДАІ затрымалі цяжарную жанчыну-кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю ў крыві. Інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 9 сакавіка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика