10-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі гомельскай лякарні. 21.by

10-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі гомельскай лякарні

14.03.2018 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота УСК па Гомельскай вобласці

Гомельскі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 10-гадовай дзяўчынкі — жыхаркі Гомельскага раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Дзяўчынка рэзка адчула сябе кепска ўвечары 12 сакавіка, калі была дома. Бацькі выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла дзіця ў адну з гомельскіх лякарняў. У ноч з 12 на 13 сакавіка яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі.

Прычыну смерці назавуць пасля комплекснай судова-медыцынскай экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота УСК па Гомельскай вобласці Гомельскі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 10-гадовай дзяўчынкі — жыхаркі Гомельскага раёна. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика